Вырашальным крокам на шляху нацыянальна -дзяржаўнага самавызначэння Беларусі на савецкай аснове былі рашэнні канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), якая адбылася 21-23 снежня 1918 года ў Маскве.
Увечары 01.01.1919г. быў сфарміраваны Часо-вы рабоча–сялянскі ўрад Беларусі. Старшынёй урада быў зацверджаны З.Жылуновіч. 2-3 лютага 1919 года адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім Я.Свярдлоў зачытаў пастанову аб пры-знанні незалежнасці ССРБ. З'езд прыняў Канстытуцыю Рэспублікі.
Важным этапам для далейшага паспяховага развіцця беларускай дзяржаўнасці быў перыяд яе існавання ў складзе СССР. Беларусь стала адной з рэспублік-заснавальніц СССР і ААН.